У Гайнаўцы абіраюць кіраўніцтва асяродка беларускай культуры



У Гайнаўцы праходзіць справаздачна-выбарчы з’езд аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры”.

Беларускі музей у Гайнаўцы

Пра галоўныя пытанні, якія будуць абмяркоўвацца падчас сходу, распавядае дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

– Тэрмін скончыўся, таму будзем распавядаць пра тое, што было, што зрабілі – такая справаздача. Будзем выбіраць новую ўладу.

Аб’яднанне „Музей і асяродак беларускай культуры” ў Гайнаўцы з’яўляецца незалежнай няўрадавай арганізацыяй беларускай меншасці ў Польшчы. У цяперашні час аб’яднанне налічвае больш за 100 сябраў.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя