У Гайнаўцы адкрылася выстава фотаздымкаў айца Сафронія



У Гайнаўцы адкрылася выстава пінхол-фатаграфіі прысвечанай праваслаўю. У Музеі і асяродку беларускай культуры прэзентавалі здымкі аўтарства манаха, айца Сафронія з манастыра ў Яблачыне. „На фатаграфіях перадусім паказанае маё асяроддзе,” – кажа айцец Сафроній:

– Гэта фотздымкі людзей, манахаў. Крыху цэркваў, якія мяне зацікавілі. Перадусім здымкі зроблены каля нашага манастыра. І цэрквы, якія знаходзяцца паблізу манастыра. Ёсць крыху здымкаў з замежжа, напрыклад, з Атосу.

Прыемна было б, каб дзякуючы гэтай выставе людзі зацікавіліся пінхол-фатаграфіяй, дадае айцец Сафроній.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.