У Гайнаўцы адкрылася выстава графіка Уладзіслава Петрукa



У Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава графіка Уладзіслава Петрукa. Уладзіслаў Петрук адзін з найбольш вядомых графікаў Падляшша, які выдаў больш за паўсотні збораў і два альбомы з выявамі архітэктурных аб’ектаў і пейзажаў.

DSC_0342

„Частку гэтых працаў можна ўбачыць на выстаыве ў Беларускм музеі ў Гайнаўцы”, – кажа Агнешка Ціханюк:

– Ён вядомы не толькі на Падляшшы, але і ў свеце, можна сказаць, што гэта феномен нацыянальнага і еўрапейскага маштаба. Ён 30 гадоў дакументуе Падляшша, і трэба адзначыць, што гэта наш падляшскі беларус, які тут нарадзіўся.

Уладзіслаў Петрук нарадзіўся ў 1952 годзе ў Наройках, што непадалёк Драгічына, зараз жыве ды працуе ў Каралёвым Мосце, вёсцы на ўскрайку Кнышынскай Пушчы.

Беларускае Радыё Рацыя