У Гайнаўцы адзначылі 60-годдзе Міхася Андрасюка адмысловай імпрэзай
Пра літаратуру, пушчу і будучае размаўлялі ў Цэнтры прамоцыі рэгіёну „Чэрлёнка”, што ў Гайнаўцы. У рамках цыкла „Юбіляры” прайшла тут сустрэча з пісьменнікам Міхасём Андрасюком.
Нядаўна пісьменніку споўнілася 60 гадоў, у час якіх паўсталі кніжкі, што высока ацэнены ў Польшчы і за мяжой, – кажа гаспадар мерапрыемства Мікалай Бушко.
– Хваліліся, што сярод нас ёсць людзі, якія да нечага дайшлі, тым больш, што Міхась Андрасюк іншы чым другія пісьменнікі. Радуе тое, што заўважылі яго аўтарытэтныя людзі і прызналі яму ўзнагароды, якія лічацца ў літаратурным свеце, як узнагарода Казанецкага ў Беластоку і прэмія Гедройца ў Беларусі. Гэта для нас вялікая справа.
Віктар Кабац, мастак: Кніга рысуе гэтых прыпушчанскіх людзей і вёску, якая жыве побач з пушчай. Жыве гэтая вёска, як жыве пушча. Як я прачытаў “Поўню”, то зразумеў, чым я ёсць. Для мяне гэта вельмі каштоўная кніга.
У сустрэчы прыняла ўдзел таксама моладзь, якая вывучае беларускую мову, з Непублічнай пачатковай школы ў Залуках.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларуская Радыё Рацыя