У Гайнаўцы гаварылі пра “заблудаўскі цуд”



У Цэнтры прамоцыі рэгіёну «Чэрлёнка» прайшло чарговае мерапрыемства з цыклу «Размовы аб…», героем якога быў Пятро Несцяровіч, аўтар кнігі « Цудоўная», пра цуд у Заблудаве.

CIMG1988_1

Пісьменнік распавёў нашаму радыё пра тое, як паўстала публікацыя, і пра мэту сустрэчы ў Гайнаўцы:

– Мая кніга – гэта гісторыя эмоцый і перажывання жыхароў гэтых мясцін і паломнікаў. Гісторыя спаткання з людзьмі, якія самі ці іх блізкія бачылі ці чулі пра гэтую з’яву. Для мяне неацэнна тое, што я змог паразмаўляць з гэтымі людзьмі і даведацца, што яны помняць.

Па-рознаму  «Цудоўную» успрымаюць падляшукі ды людзі з іншых мясцін Польшчы, для якіх Заблудаў з’яўляецца чымсьці далёкім, дадае аўтар кнігі Пятро Несцяровіч. Прыгадваем, “заблудаўскі цуд” датычыць з’яўлення Божай Маці, сведкам якога ў 1965 годзе стала мясцовая жыхарка Ядзвіга Якубоўская.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара