У Гайнаўцы глядзелі польскія і беларускія дыяфільмы



“Бабуліныя казкі – жыццёвыя падказкі” – пад такім назовам прайшла ў Гайнаўцы казачная вечарына з Фондам “Яны – гэта Мы”. Казкі ў выглядзе дыяфільмаў чыталіся на польскай і беларускай мовых.

dsc_7509

На думку старшыні Фонду “Яны – гэта Мы” Наталлі Герасімюк,  “сучасныя дзеткі не ведаюць, што такое праектар для прагляду дыяфільмаў, а для іх бацкоў гэта ўспамін дзяцінства – тут нагода аб’яднаць іх”:

– Мы паказваем гэтыя казкі на дыяфільмах, колішняй тэхнікай, на сцяне. Хочацца даць дзецям і бацькам час, каб яны пабылі разам. Не пры кампутары ці тэлевізары, а каб мама знайшла час пачытаць дзіцяці казку ці паглядзець яе разам з ім.

10 снежня фонд запрашае на  кулінарныя майстар-класы “Пернікавыя гульні”. Тут дзеткі і бацкі атрымаюць нагоду стварыць святочныя цацкі з перніка.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара