У Гайнаўцы можна паглядзець “Разнастайнасць Падляшша”



Краявіды ды асобы Беласточчыны прадставілі ў Гайнаўцы. У Беларускім музеі адкрылася выстава мясцовага мастака Міраслава Хіліманюка “Разнастайнасць Падляшша”. “Жыву тут на Падляшшы, імкнуся і буду імкнуцца сваё Падляшша нейкім спосабам прэзентаваць не на аснове капіравання, але на аснове ўласнага бачання”, – кажа творца:

– Прыгожая прырода і вясковая архітэктура, якая, на жаль, знікае. Гэта можна пабачыць на маіх працах. Пачынаў я з малявання алейнымі фарбамі. Але на гэтай выставе ўжо ёсць і акварэлі, і графіка. Гэта працы з апошніх некалькіх гадоў – з 2012 года.

Творчасць мастака Міраслава Хіліманюка знаходзіцца ў ліку “Алфавіту беларускіх мастакоў” – то бок серыі, якую запачаткаваў Беларускі музей у Гайнаўцы.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара