У Гайнаўцы пачася новы навучальны сезон ва ўніверсітэце для пенсіянераў



Студэнты-пенсіянеры пачалі новы адукацыйны перыяд. У Гайнаўцы адбылася ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага году ва Універсітэце ІІІ веку. Сталых студэнтаў урачыста прывітаў старшыня праўлення ўніверсітэту Анатоль Агрыцюк, ды таксама афіцыйна агучылі прыняцце новых навучэнцаў у лік студэнтаў.

„Удзел ва Універсітэце ІІ веку з’яўляецца для нас самым добрым спосабам гаспадаравання нашым свабодным часам,” – кажуць студэнты сталага веку.

– Маем куды пайсці, што пабачыць, патанцаваць, такія маем урокі, цікавыя тэмы.

– Цікава паслухаць і схадзіць на заняткі, напрыклад, водная гімнастыка, звычайная гімнастыка. Выкладчыкі вельмі прыемныя.

– У сталым веку такія заняткі вельмі патрэбныя. Мы чуемся больш маладымі. І атрымліваем адукацыю. Я, напрыклад, раней не мела кантакту з інтэрнэтам, цяпер свабодна вандрую па інтэрнэце.

Падчас інаўгурацыі новага навучальнага года між іншым выступіў з выкладам «Узаемазалежнасць як чаканы спосаб функцыянавання ў грамадстве, якое старэе» (”Wzajemna zależność jako oczekiwany sposób funkcjonowania w starzejącym się społeczeństwie”) др. Юрый Галіцкі з Універсітэту ў Беластоку.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя