У Гайнаўцы прагучала гавэнда на беларускай мове



27 вучняў з пачатковых школ, гімназій і ліцэя з Гайнаўскага павета ды Міхалова прынялі ўдзел у конкурсеБеларуская гавэнда ў Гайнаўцы.Гавэнда – гэта на шмат больш, чым проста дэкламацыя тэксту”, – паясняе старшыня конкурснай камісіі Яланта Грыгарук:

Важна, каб быў такі даволі вялікі кантакт з публікай. Каб менавіта гэты тэкст ішоў не толькі як тэкст, а нейкая інфармацыя, якая ўзбагачаная эмоцыямі расказчыка. Паколькі дэкламацыі можна навучыцца, то быць добрым расказчыкам – гэта трэба нарадзіцца.

Галоўная мэта Беларускай гавэнды, якая сёлета прайшла ў гайнаўскім Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы 19 раз, падтрымка беларускай мовы і культуры сярод моладзі. Апрача літаратурнай беларускай мовы, гавэнды прагучалі і на яе дыялекце.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара