У Гайнаўцы прагучалі калядкі ў выкананні лепшых калектываў



Калядкі ў выкананні самых лепшых калектываў прагучалі ў Гайнаўцы на Падляшшы. Завяршыўся конкурс у рамках Гайнаўскіх сустрэчаў з праваслаўнай калядкай. Журы выбрала пераможцаў з ліку 32-х выканаўцаў, якія выступілі цягам трохдзённых слуханняў. «Самае важнае для нас – не месца, а задавальненне з выступу», – кажа кіраўніца хору з гайнаўскага беларускага ліцэя, які перамог у катэгорыі сярэдніх школ, Бажэна Ляўчук:

– Мы не слухалі ўсіх выканаўцаў, якія спявалі, так што цяжка сказаць, як мы выступілі на тле іншых калектываў. Але пасля свайго выступу былі задаволеныя. Гэта самае найважнейшае. Не месца ў конкурсе, а каб былі задаволеныя сваім выступленнем.

Таксама першае месца ў катэгорыі сярэдніх школ з Гайнаўскім падзяліў і Бельскі ліцэй з беларускай мовай навучання.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.