У Гайнаўцы прайшла канферэнцыя руху „Польшча 2050”



„Пушча, плот, праца” – ключавыя словы канферэнцыі руху „Польшча 2050” у Гайнаўцы.

Лідар Руху Шымон Галоўня падчас выступлення ў Гайнаўцы заклікаў урад да большай падтрымкі прадпрымальнікаў у памежнай зоне, крытычна выказаўся наконт пабудовы муру ў Белавежскай пушчы:

– Качыньскі пабудуе мур і аддзеліць нас добрых ад таго няшчасця, але гэта так не працуе. Там, дзе трэба, можа трэба паставіць. Але ці насамрэч трэба гэта ставіць пасярэдзіне найбольш каштоўнага лесу? Я ў гэтым не ўпэўнены. Не былі запрошаныя арганізацыі, якія гэтым займаюцца, быў праігнараваны голас навукоўцаў.

Прадпрымальнік з Белавежы Славамір Дронь адзначыў, што самакіраванне, асабліва ў Гайнаўцы, не стаіць на баку мясцовых людзей:

– Тут на мяжы будзе мноства фірм, якія збанкрутуюць, мноства людзей, якія застануцца без працы. Войска з’едзе, а мы застанёмся. На мур будзе выдадзена 1 мільён 600 тысяч, але баюся, што ўсё гэта давядзе да таго, што спатрэбіцца мноства сродкаў, а пра гэта ніхто не думае. Я расчараваны, што самаўрад маўчыць і не абраняе людзей, якія іх выбралі.

17 лютага ў Гайнаўку прыехаў лідар руху „Польшча 2050” Шымон Галоўня і дэпутат Сойма ад руху Ганна Гіль Пёнтэк, якія сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовага бізнесу, а таксама з бургамістрам Ежы Сіракам. Самая складаная сітуацыя ў памежных з Беларуссю мясцовасцях, дзе каля шасці месяцаў дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]