Фінал фестывалю “Беларуская песня 2015”



Салісты, дуэты, трыо, інструментальныя калектывы ды хоры прэзентуюць у Гайнаўцы беларускія песні. У мясцовым доме культуры праходзіць фінал фестывалю “Беларуская песня 2015”.

DSC09676

76 лепшых выканаўцаў з раённых адбораў змагаюцца за званне лаўрэатаў фестывалю.

Кацярына Купталь: Наш калектыў “Спадчына” з Бельска-Падляшскага, а дакладней – з Беларускага ліцэя, таму конкурс беларускай песні для нас – галоўная падзея. Тут сустракаюцца  прадстаўнікі беларускай меншасці, усе тыя, хто цікавіцца беларускай культурай. Я вельмі шчаслівая, што знаходжуся тут.

Аляксандра Варашыцкая: На жаль, мала маладых людзей спявае беларускія песні. Для тых, хто выступае тут, вельмі важна, каб не забыліся пра іх, бо гэта вельмі прыгожыя песні. Таксама пры гэтай нагодзе можам падрыхтавацца да іншых фестываляў, можам паслухаць новыя песні, якіх у нас вельмі шмат.

Хто выступіць у час гала-канцэрта фестывалю «Беларуская песня 2015» даведаемся 19 лютага ў чацвер. Канцэрт пройдзе ў вялікай зале Падляшскай оперы і філармоніі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара