Беларускі гурт “Сцяна” перамог на рок-фэсце “Ракавіска 2014” (абноўлена)



Мінулагодняя перамога  на рок-фэсце “Ракавіска” стала вельмі важным стымулам для развіцця нашай музычнай кар’еры”, – кажа ўдзельнік гурта “Re1ikt” Аляксандр Дземідзенка:

– У мінулым годзе, калі мы атрымалі два прызы на фестывалі “Ракавіска” тут у Гайнаўцы, то беларускія СМІ, вышла шмат навінаў, быў такі добры фітбэк. Здаецца, што пра “Ракавіска” даведалася беларуская аўдыторыя. Мне здаецца, што ў гэтым годзе беларускія гурты значна больш, чым у мінулым годзе, падаваліся на ўдзел у конкурсе.

“Re1ikt” выступіў на рок-фэсце “Ракавіска 2014” у Гайнаўцы. Паводле традыцыі “Ракавіска” пераможца конкурснай часткі выступае на чарговым фестывалі. Пасля іх выступілі зоркі польскай рок-сцэны “Kabanos” ды “Proletaryat”.

* * *

У Гайнаўцы прайшоў фестываль рок-музыкі “Ракавіска Гайнаўка 2014”. Лепшым гуртом конкурснай часткі стаў берасцейскі рок-гурт “Сцяна”.

“На Ракавіску ў чаргова раз перамог беларускі гурт”, – кажа сябра журы Лукаш Сцепанюк:

– Напэўна з’явяцца асобы, якія скажуць, што гайнаўскі фестываль невядома чаму рэкламуе беларускую музыку, але тут сапраўды тры сябры журы сказалі, што “Сцяна”. Доўга ніхто, хаця год таму “Relikt” і доўга-доўга ніхто, але сёлета не было праблемаў з першым месцам – гэта была “Сцяна”.

“Сцяна” далучаецца да менскіх гуртоў “Re1ikt” і “TheToobes”, якія ў мінулых гадах перамагалі ў фестывальным конкурсе.  Фестываль рок-музыкі “Ракавіска Гайнаўка 2014” прайшоў у шосты раз, яго арганізатарам з’яўляецца Культуральнае аб’яднанне “Тыбэль”.

* * *

26 ліпеня ў мясцовым Амфітэатры ў Гайнаўцы пройдзе Фестываkm рок-музыкі “Ракавіска Гайнаўка 2014”. Сярод выступоўцаў пачуем таксама рок-гурты з Беларусі. У конкурcнай частцы выступіць гурт “Сцяна” ды, як пераможца апошняга фестывалю, заграе “Re1ikt”.

“Думаю, што сёлета маем вельмі цікавую прапанову фанатам рок-музыкі”, – кажа каардынатара фестывалю Тамаша Ціханюка:

 – Розныя гурты, розная музыка для таго, каб ўсе ўдзельнікі нашага фестывалю былі задаволеныя і каб добра гулялі. Вельмі вялікая порцыя рока перадусім – панк, метал – такія напрамкі.

Выступяць таксама гурты: “Przeciw”, “Kabanos”, “Sedes” ды “Proletaryat”. Фестываль рок-музыкі “Рокавіска Гайнаўка” пройдзе ў шосты раз.

Арганізатарам з’яўляецца Культуральнае аб’яднанне “Тыбэль”. Пачатак ў 13 гадзін. Уваход бясплатны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара