У Гайнаўцы размаўлялі пра абмежаванне гандлю ў нядзелю



У Гайнаўцы размаўлялі пра абмежаванне гандлю ў нядзелю. Першая нядзеля – 11 сакавіка.

Напярэдадні ў Гайнаўскім доме культуры фонды „SocLab” і „Яны гэта мы” наладзілі дэбаты, у час якіх абмяркоўвалася тэма „Якія будуць наступствы забароны на гандаль у нядзелю?”.

Сярод запрошаных гасцей быў прадпрымальнік, бурмістр Гайнаўкі і старшыня праўлення падляшскага аддзялення Незалежнага прафсаюза „Салідарнасць” Юзэф Мазалеўскі:

– Напачатку мы хацелі адразу абмежаваць гандаль ва ўсе нядзелі, што было нашым прыярытэтам. Аднак пасля кансультацыі з грамадствам, дыскусіі з працадаўцамі, з прадстаўнікамі замежных карпарацый, мы прыйшлі да высновы, што магчыма патрэбны двухгадовы пераходны перыяд. Мы пайшлі на камраміс, каб спачатку две нядзелі ў 2018, адна ў 2019, а з 2020 усе.    

Чарговая нядзеля з абмежаваннем гандлю — 18 сакавіка. Закон прадугледжвае некаторыя палёгкі. Гандляваць змогуць толькі індывідуальныя прадпрымальнікі, пры ўмове, што самі будуць будуць займацца продадам. Будуць працаваць АЗС, таксама можна будзе гандляваць на вакзалах і ў аэрапортах.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя