У Гайнаўцы сустрэліся каляднікі з усяго Падляшша



Даўнія абрады калядавання з туроням ды казой, каляровыя Героды ці калядаванне з зоркай. Усё гэта прэзентавалі праваслаўныя і каталіцкія каляднікі ў Гайнаўцы на 28-ых Ваяводскіх сустрэчах калядных калектываў Гайнаўка 2015.

“Гэты агляд добра паказвае шматкультурнасць нашага Падляшша” – кажа мастацкі кіраўнік калектываў “Жаваранкі” ды “Нараўчанкі” Пятро Скепка:

– Гэта традыцыя не толькі беларускага насельніцтва, але і цэлай Беласточчыны. Беласточчына – гэта мазаіка розных нацыянальнасцяў. І гэта трэба цаніць і гэта трэба паказваць. 

Выступіла звыш двуз дзясяткаў калектываў з усяго рэгіёну. Мерапрыемства праходзіць што два гады. Арганізатарамі выступаюць Ваяводскі асяродак анімацыі культуры ды Гайнаўскі дом культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя