У Гайнаўцы ўпершыню ўручалі ўзнагароду бурмістра горада “Quercus 2015”



Прадпрыемствы “Пронар” ды “Фортэ” і мастака прафесара Віктара Кабаца ўзнагародзілі ў час урачыстай галі ў Доме культуры ў Гайнаўцы адмысловымі Ганаровымі ўзнагародамі бурмістра горада Гайнаўка “Quercus 2015”.

Кажа бурмістр Гайнаўкі Юры Сірак:

– Такая ўзнагарода з’явілася ў маіх думках ужо даўно, але думалі, як яе лепей увасобіць.

Статуэтка “Quercus” нагадвае маладое дрэва – дуб, якое вельмі моцна асацыюецца з Гайнаўкай, якая побач Белавежскай пушчы. Яе аўтар – мастак Яраслаў Пэршко – гайнаўянін ды вучань узнагароджанага Віктара Кабаца.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя