У Гайнаўцы ўзгадалі пра лёсы бежанцаў



У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адбыўся спектакль прысвечаны тэме бежанства, які прэзентавалі беларускія ліцэісты з Бельска-Падляшскага і Гайнаўкі.

„Бежанства – трагічны перыяд у гісторыі Беласточчыны і нам нельга пра гэта забыць”, – кажа мастацкі кіраўнік тэатральнай групы Яанна Стэльмашук-Троц:

– Многія не вярнуліся, многія засталіся ў Расеі, многія паміралі ў дарозе. Тыя, што вярнуліся, ім было вельмі цяжка жыць. Дымаю, што кожны, хто падумае пра сябе як пра беларуса, ці як пра паляка, усе мы тут на Падляшшы маем кагосьці ў сям’і, хто быў у бежанстве. Калі мы пра гэта не скажам, то знычыць, што нас няма, не маем сваёй гісторыі, а я лічу што маем.

Спектакль „Бежанцы” падрыхтаваны на аснове аповеду Бажэны Дзем’янюк і тэкста айца Рыгора Місіюка. 17-га снежня „Бежанцаў” можна будзе пабачыць у Бельскім доме культуры.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара