У Гайнаўцы змагаліся за кубак „Нівы”



У спартовай залі Гайнаўскага белліцэя прайшлі спаборніцтвы па валейболе за кубак Тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”. За кубак змагаліся чатыры каманды: тры з гімназій з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, Кляшчэлях ды Беластоку, а таксама каманда „Пушчы” Гайнаўка.

Паводле трэнера каманды з Кляшчэляў Эдуарда Тэрэбуна, ідэя вельмі трапная:

– Гэта ўжо адзінаццаты турнір, якія я адчуваю, мы таксама выйграем. Я вельмі шчаслівы, што можам сустрэцца, гэта такая інтэграцыя для дзяцей. У нас вельмі мала дзяцей у школе, штораз менш з году ў год, няма каго вучыць. Тут большая зала, а ў нас не хапае месца. Добра, што ў розных месцах – у Бельску, у Гайнаўцы. Хай дзеці ездзяць, хай пабачаць іншыя школы.

Маладыя спартсменкі з Кляшчэляў заваявалі кубак тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва”. Другое, трэцяе і чацвёртае месца занялі: гімназісткі з Комплекса школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, каманда „Пушчы” Гайнаўка ды беластоцкая гімназія № 7.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя