У Гарадку хочуць развіваць турызм
Ужо сёлета будуць пабудаваныя вясковыя клубы ў Навасёлках і Вейках, а ў вёсцы Зубкі былы вакзал прыстасуюць да сацыяльных мэтаў. Гэта толька частка планаў па развіцці гміны Гарадок. Мясцовыя ўлады таксама хочуць развіваць турызм.
Павінны з’явіцца інфармацыйныя шыльды і дарожныя ўказальнікі.
Самы вялікі праект – упарадкаванне замкавай гары, дзе з’явіцца турыстычная інфраструктура, каж войт Гарадка Веслаў Кулеш:
– Запланавалі, сярод іншага, комлекснае ўпарадкаванне замкавай гары. Павінны з’явіцца інфармацыйныя шыльды, аглядальная пляцоўка, пункт турыстычнай інфармацыі. Таксама мы хацелі б адрамантаваць вуліцу Замкавую.
30 тысяч злотых будзе прызначана на праграму па актывізацыі пажылых жыхароў. У планах правядзенне культурніцкіх і спартовых мерапрыемстваў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя