У Гарадку прайшла «Сяброўская бяседа»



Нягледзячы на ўсе перашкоды і складанасці ў Гарадку адбыўся чарговы фестываль «Сяброўская бяседа». Гэтым разам у фэсце не ўдзельнічалі беларускія фальклорныя калектывы, але праграму канцэрта ўсё адно ўдалося зрабіць насычанай і разнастайнай.

Кажа адзін з арганізатараў фестывалю і яго вядоўца Радаслаў Кулеша:

– Асаблівасці ёсць. Першая асаблівасць – гэта, напэўна, арганізацыя. Складанейшая арганізацыя. І другая асаблівасць – гэта калектывы. Наш фестываль з’яўляецца міжнародным. Але немагчыма зараз запрасіць калектывы з Беларусі. Па палітычнай сітуацыі, вядома, а таксама каронавірус перашкаджае, калі казаць пра калектывы з Беларусі.

Сяброўская бяседа” пройшла 21-ы раз. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя