У Гарадку прайшла „Сяброўская бяседа”



Каля 20-ці калектываў з Польшчы і Беларусі, пачастунак і гулянні да ранку. Ва ўрочышчы «Барык» праз два тыдні пасля фестывалю «Басовішча» прайшло найбуйнейшае народнае мерапрыемства на Падляшшы — «Сяброўская Бяседа».

На сцэне ў Гарадку выступілі калектывы «Казка», «Калінка», «Зорка», «Хутар», ды беларускія гурты «Купалінка», «Спадчына» і «Церніца».

Васямнаццатую «Сяброўскую Бяседу» адкрыў войт Гарадка Веслаў Кулеша:

— Лічу «Бяседу» адкрытай.

Юрка Астапчук, арганізатара «Сяброўская бяседы»:

— Сяброўства бяседа ўжо стала паўналетняй. Гэты фестываль вельмі важны для нас, бо мы заўсёды запрашаем усіх сяброў, якія хочуць пагуляць з намі, патанцаваць, і яны дагэтуль не дамаўлялі нам.

Наведнікі:

— Калі ідзецца на бяседу, дык трэба ісці не з пустымі рукамі.

— Мы прывезлі каравай, які рабілі ўсе разам.

Апрача музычнай часткі гасцей бяседы чакалі крамкі з падляшскай кухняй і народным майстэрствам. Мерапрыемства скончылася супольнай бяседай з падляшскімі калектывамі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя