У Гарадку прайшла вечарына “Ой, калядка”



Поўная зала людзей прыслухоўвалася праваслаўным і каталіцкім калядкам у выкананні хораў і сямейных калектываў.

На сцэне Гарадоцкага асяродка культуры таксама можна было пабачыць наймалодшых са святочнымі яслямі.

– Калядаванне ў нас адбываецца, але гэта такое „увенчэнне цэласнасці”. І гэта штогод такое адбываецца. Гэта добрае такое мерапрыемства. Шмат прыезджых. Дзеткі са школы, настаўніцы. Гэта “старшыя калядкі”. 

Пасля выступаў калядуючых хораў і калектываў, прайшло падвядзенне першага конкурсу на найцікавей святочна упрыгожаную хату ў Гарадку.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя