У Гарадку прэзентуюць кнігу Лявона Тарасэвіча «Не апускаю рук»
«Не апускаю рук» – сёння, 22 кастрычніка, у Гарадку пройдзе прэзентацыя кнігі пра сусветна вядомага мастака, прафесара Лявона Тарасэвіча – сына Гарадоцкай зямлі. Кніга свайго роду аўтабіяграфія, напісаная ў форме размовы, якую з Лявонам Тарасэвічам вядзе пісьменніца, журналістка і гісторык мастацтва Малгажата Чыньска.

Пра кніжку гаворыць прафесар Лявон Тарасэвіч:
– У Гарадаку будуць іншыя пытанні, іншы свет. Многія людзі даўно мяне не бачылі. Так што, думаю, будуць нейкія пытанні, звязаныя з Гарадком. Кніжка напісаная для ўсіх людзей. Бо для людзей, якія займаюцца мастацтвам, не цікавіць гэтая мая мінуласць. А людзям, якія не цікавяцца мастацтвам, не цікавяць тэксты пра мастацтва.
Прафесар Лявон Тарасевіч шчыра кажа пра важнасць каранёў, пра сваю беларускасць, пра свае захапленні прыродай і мастацтвам, якому прысвяціў жыццё.
Сёння, 22 кастрычніка, у Гарадоцкім доме культуры ў 18 гадзінаў адбудзецца сустрэча з Лявонам Тарасэвічам і аўтаркай кнігі Малгажатай Чыньскай. Сустрэчу будзе весці Мікола Ваўранюк.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
