У Гародні абмеркавалі супольныя польска-беларускія канцэрты



У Гародню прыязджаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

На сустрэчы са старшынёй Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым адной з ключавых тэмаў стала супрацоўніцтва Польшчы з Гарадзенскай вобласцю ў культурнай сферы. У прыватнасці, арганізацыя сумесных канцэртаў прафесійных музыкантаў і выканаўцаў, піша rgazeta.by.

Магчыма, першае такое мерапрыемства Гарадзенская абласная філармонія прыме ўжо восенню гэтага года, пакуль вядуцца перамовы.

У сваю чаргу Уладзімір Краўцоў адзначыў, што Гарадзеншчына зацікаўлена ва ўзаемадзеянні ў розных сферах. Ужо не першы год у рэгіёне рэалізуецца немалая колькасць праектаў, у тым ліку з прыцягненнем польскага капіталу. Асаблівая ўвага надаецца турыстычнай сферы.

Беларускае Радыё Рацыя