У Гацьках адсвяткавалі «прыхадскую ялінку»



У Гацьках адсвяткавалі «прыхадскую ялінку». У час падзеі, у мясцовым адукацыйна-культурніцкім асяродку адбываліся супольныя гульні дзяцей і бацькоў, можна было пачуць святочныя  песні і вершы. Кажа солтыс Гацькоў, Аліна Коршак:

— Мы ўжо не першы паз сустракаемся ў нашым асяродку культуры і ялінка стала ўжо традыцыяй. Ужо 5 год мы сустракаемся і хочам, каб бацькі і дзяды, якія прыходзяць сюды, пачулі як нашы дзеці чытаюць вершы, як яны бавяцца. Файна, што наша зала ўпрыгожана як некалі ўпрыгожвалі «ялінкі», 20 гадоў таму. Вельмі прыемна паглядзець на гэта, і  вельмі задаволеная, што ўсё так.

У час мерапрыемства выступіў яшчэ народны калектыў «Жэмерва» са Студзіводаў. Арганізатарамі «Прыхадской ёлкі» выступілі Салэцкая рада ў Гацьках ды Парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя