У Гданьску знойдзены мёртвым сын Леха Валэнсы



Увечары 8 снежня ў сваёй кватэры ў Гданьску быў знойдзены мёртвым сын былога прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсы Пшэмыслаў Валенса.

Судмедэксперт папярэдне выключыў датычнасць да смерці трэціх асоб.

Як паведаміла прэс-сакратар гданьскай паліцыі Аляксандра Севэрт, каля восьмай вечара паліцыянты атрымалі паведамленне ад супрацоўнікаў брыгады хуткай дапамогі пра смерць 43-гадовага мужчыны. «Цела было знойдзена ў кватэры» — патлумачыла прэс-сакратар. Пачатае следства.

636195161193756711

Пшэмыслаў Валэнса — адзін з сыноў былога прэзідэнта Польшчы. У Леха і Дануты Валэнсаў было восем дзяцей: чацвёра сыноў і чатыры дачкі. Народжаны у 1974 г. Пшэмыслаў быў трэцім дзіцём пасля Багдана і Славаміра.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn24