У Германіі затрымалі беларуса, які вёз на грузавіку 41 мігранта
18 гадоў таму
У Германіі каля Франкфурта-на-Одэры затрымалі беларуса, які вёз на грузавіку 41 мігранта.
Гэта былі грамадзяне Ірака і Сірыі — акрамя мужчын сярод нелегалаў апынуліся жанчына і двое дзяцей. Як паведамляе sueddeutsche.de, фуру на федэральнай трасе паліцыя праверыла пасля атрыманага „сігнала”, і інфармацыя пацвердзілася.
Вядома, што кіроўцу-беларусу 49 гадоў. Раней у тым жа раёне быў затрыманы грузавік, якім кіраваў 43-гадовы ўкраінец. У ім ён вёз 40 мігрантаў з Ірака і Ірана.
