У гміне Міхалова адбылося Свята грыба
Спаборніцтвы за званне Уладара грыбоў, конкурс на лепшую страву з грыбоў і музычная частка – усё гэта прайшло ў межах Свята грыба ў гміне Міхалова на Падляшшы. Кожны ахвотны мог пакаштаваць таксама розныя грыбныя стравы. Вялікай папулярнасцю карыстаўся конкурс збірання грыбоў. Апошнія, аднак, сёлета былі гліняныя і раней схаваныя арганізатарамі ў лес:
– Я люблю хадзіць па грыбы. Тут мне таксама прыемна хадзіць і збіраць грыбы. Сапраўдныя ці несапраўдныя, але забава добрая.
– У гэтым годзе мы добра падрыхтаваліся. Мы скарысталіся пафарбаванымі глінянымі грыбамі, якія нагадваюць сапраўдныя.
– У гэтым годзе не выраслі грыбы. Ужо трохі лепш – дождж прайшоў. Можа хаця б апенькі будуць.
– Трохі з’явілася грыбоў у чэрвені, але затым была суша. Можа зараз крыху з’явіцца.
Свята грыба прайшло ў мясцовасці Саколе, што ў гміне Міхалова.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.