У Грозным завершылася контртэрарыстычная аперацыя (абноўлена)



10 паліцэйскіх загінулі, 28 атрымалі раненьні ў перастрэлках з групай баевікоў, якая пранікла мінулай ноччу ў Грозны. Актыўная фаза спэцапэрацыі ў Грозным завершаная, паведаміў Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт. У будынках Дома друку і школы № 20, адкуль баевікі аказвалі ўзброены супраціў, знойдзеная агнястрэльная зброя, гранаты, боепрыпасы, 24 гатовыя да ўжываньня самаробныя выбуховыя прылады. Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў пра заканчэнне спецаперацыі супраць баевікоў, якія ўчынілі перастрэлкі ў цэнтры Грознага. ​​

Інфармацыя, якая паступае з Чачні, мае абрывачны характар, і аднавіць поўную карціну таго, што адбылося, дагэтуль немагчыма – паведамляюць СМІ. Расейскія сілавікі забілі як мінімум аднаго цывільнага падчас спецаперацыі ў Доме друку ў Грозным, дзе хаваліся баевікі, — пра гэта паведамляе «РИА Новости».

* * *

Нягледзячы на запэўненне кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава пра тое, што да сённяшняй раніцы з прыхільнікамі незалежнасці рэспублікі „будзе скончана”, баі ў Грозным працягваюцца.

Жыхары Грознага паведамляюць, што стральба чутна ў розных раёнах горада, перадае kavkazcenter.com.

У відэазвароце аднаго з чальцоў руху за незалежнасць, які ўвайшоў у Грозны, падкрэсліваецца, што мэтай аперацыі з’яўляецца помста кадыраўскім сілавікам за ўціск мусульманскіх жанчын.

Нагадаем, што ў Доме друку ў Грозным, дзе праходзіла спецаперацыя, выяўленыя сем целаў узброеных людзей.

„У цяперашні момант у доме друку выяўленыя сем целаў баевікоў. У бліжэйшыя 20 хвілін спецаперацыя будзе завершана”, – паведаміў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, які знаходзіцца ў аператыўным штабе па правядзенні спецаперацыі.

Таксама, па інфармацыі ТСН, пяць паліцэйскіх загінулі і некалькі атрымалі раненні.

Каля гадзіны начы група невядомых у Грозным здзейсніла напад на пост ДПС. Пасля зламыснікі праніклі ў Дом друку.

Да месца здарэння сцягнутыя сілы падраздзяленняў ФСБ, МУС і МНС. Дом друку заблакаваны. Таксама нацыянальны антытэрарыстычны камітэт паведамляе пра страты сярод праваахоўнікаў. У цэнтры горада ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

unian.net