У Кіеве адкрыліся знакамітыя курсы “Мова Нанова”
Вядучымі заняткаў сталі беларускія журналісты Марыя Грыц і Андрэй Мядзведзеў. Музычна імпрэзу падтрымала Кацярына Ваданосава.
Падчас падзеі ўдзельнікі паспелі не толькі паглыбіцца ў моўныя асаблівасці, але і заспяваць разам з артысткай і станчыць “Мазурку”.
“Ідэя ладзіць “Мова Нанова” ў Кіеве лунала ў паветры”, – прызналіся затым вядучыя.
– Натуральна, што ёсць беларусы, ёсць горад, у якім іх даволі багата, таму я думаю, што гэта было пытанне часу, хто першы наважыцца, і пачне рабіць гэтыя курсы.
– Курсы існуюць ужо даўно. Яны існуюць з 2014 году ў Беларусі. У лепшыя часы ў 20 гарадах Беларусі курсы дзейнічалі. Зараз вельмі шмат людзей мусела з’ехаць з Беларусі. Кіеў – адное з тых месцаў, дзе беларусаў вельмі шмат. Натуральна, тут адчувалася патрэба ў тым, каб беларусы адрозніваліся, сярод іх была запатрабаваная моўная імпрэза, якая б іх аб’ядноўвала.
Адметна, што дэбют курсаў ў Кіеве адбыўся ў Дзень роднай мовы. Наступныя ж заняткі пройдуць праз тыдзень, у аўторак, 1 сакавіка, і будуць прысвечаныя Масленіцы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]