У Кіеве можа паўстаць трэці Майдан



Другі дзень у Кіеве працягваюцца пратэсты супраць падпісання Закону аб асаблівым статусе так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Украінцы, якія выходзяць да буданкаў Вярхоўнай Рады і Адміністрацыі прэзідэнта ў Кіеве, называюць Закон здрадай і заклікаюць Пятра Парашэнку ці перагледзець Закон, ці рыхтавацца да трэцяга Майдану. Сярод пратэстуючых шмат перасяленцаў з Данецка і Луганска, вайсковых і прадстаўнікоў палітычнай эліты.

Кажа савецкі палітвязень і тройчы народны дэпутат Украіны Сцяпан Хмара:

– Гэта акт капітуляцыі, Парашэнка аддае Расеі частку Данбаса пад поўны кантроль. І больш таго, вешае на Украіну фінансаванне той часткі, якую ён збіраецца перадаць Расеі. Гэта злачынства, і Парашэнка здараднік Украіны, і павінен быць пакараны за тое, што робіць. Не страшна так акупацыя, як капітуляцыя.

Цікава, што яшчэ два месяцы таму, напрыканцы ліпеня, каментуючы катастрофу малайзійскага Боінга на Усходзе Украіны, Пятро Парпшэнка вельмі катэгарычна выказваўся наконт так званых народных рэспублік.

– Сёння мы можам сцвярджаць, што свет аб’яднаны супраць небяспекі тэрарызму. Мы будзем рабіць максімум высілкаў, і тым у ліку падчас бліжэйшага паседжання Рады міністраў замежных спраў Еўразвяза, для таго, каб так званыя Луганская і Данецкая народныя рэспублікі былі прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі. Каб тэрарысты атрымалі адпаведную кваліфікацыю па міжнародным праве.

Па словах самаго прэзідэнта Украіны, рашэнне аб наданні рэгіёну асаблівага статусу звязанае з немагчымасцю весці ваенныя дзеянні з прычыны аслаблення арміі. Самі вайсковыя з такой пазіцыяй незгодныя і таксама выходзяць на акцыі пратэсту.

Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя, Кіеў

Фота aif.ua