У Кіеве пад абстрэлам загінула журналістка The Insider



У Кіеве загінула журналістка The Insider Аксана Бауліна. Выданне паведамляе, што яна загінула пры выкананні рэдакцыйнага задання – здымала разбураныя будынкі горада пасля абстрэлаў расейскімі войскамі.

Разам з Аксанай Баулінай загінуў яшчэ адзін чалавек, яшчэ двое, якія былі з імі – параненыя.

Да прыходу ў The Insider журналістка працавала ў расейскім «Фондзе барацьбы з карупцыяй». Пасля занясення арганізацыі ў спіс экстрэмісцкіх, яна змушаная была з’ехаць з краіны. Ва Украіне яна паспела падрыхтаваць некалькі рэпартажаў з Кіева і Львова.

Сярод іншага Аксана Бауліна супрацоўнічала з рускамоўнай рэдакцыяй «Белсата».