У Кіеве пахавалі беларускага байца-добраахвотніка Аляксея Скоблю



У Кіеве пахавалі беларускага байца-добраахвотніка Аляксея Скоблю, які загінуў у баі. Цырымонія развітання з Аляксеем Скоблем, які з 2014 году ваяваў за Украіну і 13 сакавіка загінуў пад Кіевам, адбылася ў Кіеўскім крэматорыі. Як паведамляецца на тэлеграм-канале „Батальён Кастуся Каліноўскага”, на развітанне з добраахвотнікам прыйшло шмат пабрацімаў.

Аляксей Скобля, пазыўны „Тур”, стаяў ля вытокаў арганізацыі беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся за Украіну з 2014 году. Апошні год ён служыў у Сілах спецыяльных аперацый Украіны. Ён загінуў напярэдадні дня народзінаў, 14 сакавіка яму мела споўніцца 32 гады.