У Кіеве распачаліся курсы па выжыванні



Дэбютная лекцыя „Асновы паводзін грамадзянскіх асоб у зоне баявых дзеянняў” прайшла ў сталіцы Украіны. “Час небяспечны, таму варта забяспечыць сябе неабходнымі ведамі”, – упэўненыя арганізатары.
Бліжэйшым часам хлопцы з баявым досведам, практычным навыкамі аказання медыцынскай дапамогі, знаёмыя з псіхалогіяй ваенных і грамадзянскіх асоб у крытычных сітуацыях, будуць дзяліцца галоўнымі правіламі бяспекі.

Адзін з такіх заняткаў ужо зладзіў беларус з вялікім досведам удзелу ў баявых дзеяннях Іван:

– Калі ўжо пачалі ўзрывацца снарады побач з домам, то натуральна трэба бегчы або ў бамбасховішчы, або ў метро. Самае добрае месца гэта склеп – калі гэта дужая хата, калі не – можна проста легчы ў ванную. Цяпер вельмі моцна нагнятаецца паніка вакол гэтага ўсяго. Я б рэкамендаваў супакоіцца і глядзець паменш навін. Бо калі вайна пачнецца, то вы пра гэта дакладна даведаецеся: пра гэта будуць трубіць з кожнага праса, на вуліцы будзе шумна. У выпадку чаго стрэсу і так будзе дастаткова.

Іван

“Не панікаваць, але мець аптэчку з усім неабходным і дзейнічаць у адпаведнасці з сітуацыяй. Такія дзеянні часам могуць выратаваць жыццё”, – перакананы Іван.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]