У крызісным цэнтры пад Гародняй застаюцца больш за 700 мігрантаў
6 месяцаў таму
У лагістычным цэнтры пад Гародняй застаюцца больш за 700 мігрантаў. Такія звесткі падае Беларускі Чырвоны Крыж. Для сістэматызацыі гуманітарнай дапамогі сярод іх праведзены перапіс.
Штодня ўцекачам перадаюць паўтары-дзве тоны прадуктаў, каля 500 кг бытавых сродкаў, адзенне і абутак. Як паведамлася раней, мігранты, якія праз Беларусь планавалі нелегальна трапіць у Еўрасаюз, размяшчаюцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры „Брузгі”. Вялікая іх частка адправілася ў Ірак эвакуацыйнымі рэйсамі. Штодня польскія памежнікі паведамляюць пра спробы дзясяткаў мігрантаў нелегальна перабрацца праз мяжу.
[manual_related_posts]