У лесе пад Кнышыным уратавалі ласіху



У аўторак, 13 лютага, раніцай затэлефанавалі ў лясніцтва Кнышын і паведамілі, што ў лесе лось патрапіў у пастку плыткага тарфяніка. Леснікі хутка вызначылі месца здарэння і прыбылі туды з ратаўнічай місіяй. У пастку трапіла дарослая самка лася, якая ўляцела ў былы зборнік вады, які застаўся пасля здабычы торфу. Шесць леснікаў удзельнічалі ў ратаванні ласіхі. Спатрэбілася пяць гадзін, каб выцягнуць яе з той пасткі.

Фота Ewelina Szklarzewska