У Ліпску з’явіцца станцыя выкрыцця радыеактыўнага забруджвання
11 месяцаў таму
У Ліпску, што на Падляшшы, пабудуюць станцыю выяўлення радыеактыўнага забруджвання.
Праект звязаны, сярод іншага, з хуткім адкрыццём новай АЭС у Беларусі.
На мінулым тыдні прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва па атамнай энергіі разам з гарадскімі ўладамі шукалі адпаведную пляцоўку.
Сама станцыя павінна быць пабудавана да верасня гэтага года.
Зараз у Падляшскім ваяводстве ёсць дзве станцыі ранняга выяўлення радыеактыўнага забруджвання – у Сувалках і Беластоку.