У Літве хутка завершаць будаўніцтва агароджы на мяжы з Расеяй



Літоўскія памежнікі паведамляюць аб хуткім завяршэнні будаўніцтва ахоўнага збудавання ўздоўж мяжы з Расеяй, па іх дадзеных, падрадчыкі павінны скончыць працы да серады.

„Выканаць работы па абсталяванні ахоўнай агароджы вызначаецца ў адпаведнасці з тэрмінамі, прадугледжанымі ў дамове з падрадчыкам”, – паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы агенцтву BNS, піша interfax.by.

Агароджа ўзводзіцца на ўчастках, дзе мяжа паміж Літвой і Расеяй праходзіць па сушы, за выключэннем некалькіх участкаў каля ручаёў. Яе агульная працягласць перавышае 40 кіламетраў. Раней памежнікі на ўсёй працягласці мяжы, якая праходзіць па Нёмане (прыкладна 109 км), абсталявалі сістэмы назірання за мяжой.

Таксама плануецца, што да канца гэтага года на бюджэтныя сродкі на Роцішкскай заставе ў Шакяйскім раёне будзе ўкаранёна стацыянарная сістэма назірання за мяжой. У наступным годзе стацыянарную сістэму назірання за мяжой плануецца ўкараніць на частцы тэрыторыі, падкантрольнай Вішціціскай заставе ў Вілкавішцкам раёне.

Акрамя таго, Літва на грошы фінансавай дапамогі Еўразвяза плануе пашырыць наяўную стацыянарную сістэму назірання за мяжой Кібартайскай заставы ў тым жа Вілкавішцкам раёне.

Таксама літоўскія ўлады прымаюць дадатковыя меры аховы на мяжы з Беларуссю: у 2017 годзе абсталяваны новыя сістэмы назірання на тэрыторыях дзеяння пяці памежзастаў.

ej.by