У Літве паўстаў фонд дапамогі беларусам „Разам”
„Больш за сем соцень беларусаў – столькі за апошнія некалькі месяцаў прыехалі з мэтамі жыцця і працы ў Літву. Большасць з іх была рэпрэсаваная – падвяргалася штрафам, суткамі, гвалту”, – распавёў прадстаўнік фонду „Разам” спадар Міхаіл:
– Фонд „Разам” – гэта валанцёрская арганізацыя. Мы арганізаваліся недзе ў лістападзе, зарэгістраваліся, як афіцыйная дабрадзейная арганізацыя, як фонд – гэта юрыдычная структура ў Літве. Мы займаемся падтрымкай беларусаў, якіх пераследуе беларуская дзяржава, якія ў цяперашні момант знаходзяцца ў Літве ці збіраюцца ўцякаць у Літву. Нашы валанцёры дапамагаюць людзям з гуманітарным калідорам і пераходам праз мяжу.
Фонд „Разам” у Літве садзейнічае атрыманню псіхалагічнай, юрыдычнай і часткова матэрыяльнай дапамогі для беларусаў. Звярнуцца могуць найперш тыя, хто пацярпеў ад дзеянняў рэжыму пачынаючы ад 9 жніўня 2020 году.
Беларускае Радыё Рацыя
