У Літве прапанавалі забараніць транзіт беларускіх тавараў



Урад і Сейм Літвы прапануюць накласці санкцыі на прадукцыю, што імпартуецца з Беларусі, закупляецца напрамую або пастаўляецца ўскосна з гэтай краіны. Гэта таксама прадухіліла б транзіт угнаенняў „Беларуськалія” праз тэрыторыю краіны, паведамляе Delfi.

У пятніцу Міністэрства транспарту і камунікацый зарэгістравала законапраект аб прымяненні эканамічных і іншых санкцый у адносінах да Беларусі, неабходных для забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Па заяве міністэрства, закон накіраваны на забеспячэнне інтарэсаў бяспекі Літвы і грамадскасці, якія парушаюцца з-за гібрыднай агрэсіі, якая здзяйсняецца Беларуссю.