У Літве за панядзелак затрымалі тры групы нелегалаў з Беларусі



У панядзелак, 7 чэрвеня, літоўскія памежнікі затрымалі тры групы нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі ў Літву з Беларусі.

Восем чалавек былі затрыманыя ў Ігналінскім раёне каля беларускай мяжы. Яны прад’явілі іракскія пашпарты без шэнгенскіх віз і папрасілі прытулку.

Шэсць іракцаў без дакументаў былі затрыманыя ў Шальчынінкайскім раёне, чатыры шрыланкійцы без дакументаў — у Швенчанскім, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Літва адзначае ўсплёск нелегальнай міграцыі з боку Беларусі. З пачатку года было затрымана больш за 290 парушальнікаў. Ахова мяжы з Беларуссю ўзмоцнена, абмяркоўваецца ўстаноўка дадатковага абсталявання.

Паводле reform.by