У Літве затрымалі беларускія кантрабандныя цыгарэты на 2,5 мільёна еўра



Першую партыю знайшлі 20-га студзеня ў Панявежысе, у грузавым цягніку перавозілі 226,5 тысяч пачак цыгарэт вытворчасці гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Іх кошт ацанілі ў 805 тысяч еўра, паведамляе літоўская памежная служба.

На наступны дзень, 21-га студзеня, літоўскія памежнікі затрымалі партыю цыгарэт у Шаўляі, у пяці вагонах цягніка з Беларусі, які перавозіў шчабёнку, знайшлі цыгарэты на 622 тысячы еўра. 26-га студзеня, у цягніку, які таксама перавозіў шчабёнку, літоўскія памежнікі знайшлі 321,5 тысяч пачак беларускіх цыгарэт. Такім чынам, агульны кошт знойдзеных цыгарэт складае каля 2,5 мільёнаў еўра. Паводле звестак Мытнага дэпартамента Літвы, за тры кварталы года было канфіскавана 328 мільёнаў пачкаў кантрабандных цыгарэт.

[manual_related_posts]