У Літве затрымалі шпіёна, які працаваў на беларускія спецслужбы



Грамадзяніна Літвы вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі. Асоба падазраванага не паведамляецца. Вядома, што гэта жыхар Вільні, які быў затрыманы каля года таму і ўвесь гэты час знаходзіўся пад арыштам.

Па словах намесніка генпракурора Літвы, вядзецца яшчэ адно падобнае расследаванне. Ён спадзяецца, што і другая справа неўзабаве апынецца ў судзе. Падазраваныя ў шпіянажы затрыманыя.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Гедымін Грына, аперацыя доўжылася не менш за тры гады.

За шпіянаж падазраванаму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя