У Літву з Нямеччыны прыбывае падмацаванне ў батальён НАТА



У літоўскім аэрапорце Коўна прызямліўся першы нямецкі ваенны самалёт з некалькіх вызначаных з дадатковым ваенным кантынгентам на борце. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters, піша „Еўрапейская праўда”.

У самалёце A400M было каля 70 вайскоўцаў. Чакаецца, што Германія накіруе ў Літву ўсяго 360 вайскоўцаў, якія дапаўняюць існуючыя сілы НАТА ў рэгіёне. Новае разгортванне ўключае артылерыю, разведвальныя падраздзяленні і медыкаў з падраздзяленняў па ўсёй Германіі, і чакаецца, што іх прыбыццё будзе працягвацца цягам гэтага тыдня.

З 2017 года НАТА размясціла баявыя групы ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы ў адказ на анексію Расеяй Крыма ў 2014 годзе.

Нямецкія вайскоўцы складаюць каля паловы баявой групы колькасцю 1100 чалавек, якія ўжо прысутнічаюць у Літве. У яе таксама ўваходзяць вайскоўцы з Бельгіі, Чэхіі, Люксембурга, Нідэрландаў і Нарвегіі.

Фота: © AFP

[manual_related_posts]