У Луганску баі, з Расеі страляюць



Сілы АТА працягваюць аперацыі па вызваленні населеных пунктаў пад Луганскам, а тэрарысты праводзяць контратакі.

Такія аператыўныя дадзеныя групы „Інфармацыйны супраціў” паведамляе Дзмітрый Тымчук у Facebook.

„Працягваецца аперацыя сіл АТА па вызваленні н.п. Латугіна, Шахцёрск, Торез і знішчэнню групоўкі тэрарыстаў у раёне кургана Саўр-Магіла. Пашыраецца зона, якую кантралююць сілы АТА, у раёне н.п. Горлаўка”, – паведамляе ён.

„Падраздзяленнямі сіл АТА праведзены рэйды ў кірунку н.п. Шахцёрск, Цярновае, Рэдкадуб, Саўр-Магіла. Адначасова авіяцыяй сіл АТА знішчана значная колькасць жывой сілы, узбраенняў і тэхнікі баевікоў”, – піша Тымчук.

„Тэрарысты праводзяць контратакі ў раёне Луганска, спрабуючы адцясніць сілы АТА. Пазіцыі сіл АТА на тэрыторыі аэрапорта ў Луганску пастаянна абстрэльваюць з РСЗА БМ-21 „Град”, танкаў і мінамётаў”, – дадае ён.

Пры гэтым назіраюцца выпадкі перамяшчэння невялікіх груп баевікоў пад выглядам мірных жыхароў у раён Славянска.

„На вызваленых тэрыторыях адзначаецца актыўнасць дыверсійна-разведвальных груп праціўніка”, – прызнае Тымчук.

Акрамя гэтага, баевікі абстралялі пазіцыі сіл АТА паблізу н.п. Старабешэва, Амвросіеўка, Саўр-Магіла, блокпост на трасе Аленеўка-Данецк. Абстрэлы здзейснены з мінамётаў і РСЗА БМ-21 „Град”.

„Зафіксавана перакідка зброі і боепрыпасаў для тэрарыстаў з тэрыторыі акупаванага Крыму праз узбярэжжа Азоўскага мора”, – заяўляе Тымчук.

„З тэрыторыі Расеі як мінімум двойчы здзейснены абстрэлы пазіцый сіл АТА ў памежных раёнах. Абстрэлы здзейснены з артылерыі”, – паведамляе ён.

1ee6ff42197564026cae565708fe8d9f_w962_h800_q95
karta270714