У Любліне упершыню стартаваў Фестываль Блізкі Ўсход



Тыднёвая праграма фестывалю ўключае больш за 30 розных мерапрыемстваў: спектакляў, канцэртаў, лекцыі, дыскусійных панэлі ды сустрэчаў з паэтамі.

Эмблема фестывалю

Ідэя фестывалю ўзнікла пасля хвалі пратэстаў у Беларусі, якая прывяла да жорсткіх рэпрэсій і немагчымасці самастойнай творчай дзейнасці, кажа суарганізатар мерапрыемства, Павел Пасіні:

– Мы прыдумалі гэты фестываль перад усім для таго, каб стварыць прастору для артыстаў з Беларусі і для даследвальнікаў тэатру і літаратуры, каб магчы выказвацца свабодна. Тое што бачым у праграме таксама з удзелам украінскіх  і літоўскіх артыстаў – гэта пошук свабоды.


Фестываль адкрыў украінскі спектакль для дзяцей «Звяры-маленькія споведзі». Прайшла таксама сустрэча з пісьменніцай Юліяй Цімафеевай і прэм’ера спектакля «Гусі-людзі-лебедзі» паводле рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Пісьменнік таксама сустрэўся з аўдыторыяй, каб расказаць пра сваю творчасць і пазнаёміць гледачоў з беларускай літаратурай.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]