У міграцыйным цэнтры ў Літве памёр 11-гадовы хлопчык
У адным з міграцыйных цэнтраў у Літве памёр 11-гадовы хлопчык, паведамляе delfi.lt.
Бацьку з сынам прывезлі ў Цэнтр прыёму бежанцаў у Рукле яшчэ 6 жніўня. Дзіця было цяжкахворае, ляжачае. Па словах бацькі, інваліднасць хлопчык атрымаў на радзіме яшчэ год таму пасля траўмы.
Сёння раніцай дзіцяці стала горш, яго забрала хуткая, але дактары не змаглі ўратаваць хлопчыка.
Дырэктарка Цэнтру прыёму бежанцаў Руклы Б. Бернатэне паведаміла, што раніцай бацька звярнуўся да работніка цэнтра і паведаміў, што стан здароўя дзіцяці пагоршыўся. Супрацоўнік адразу ж выклікаў хуткую дапамогу, якая адвезла дзіця разам з бацькам у медыцынскую ўстанову, дзе пазней дзіця памерла.
Фота: rubaltic.ru
