У Міхалове адчыняецца выстава старых паштовак



200 арыгінальных старых паштовак з выявамі праваслаўных храмаў можна пабачаць у Міхалове. А гэта толькі частка калекцыі Аляксандра Сасны дэпутата ў польскі Сойм – прыватнага калекцыянера паштовак. Гэта перад усім паштоўкі з выявамі нейснуючых храмаў заходняй Польшчы.

Але будзе можна таксама пабачыць царквы з Беларусі, Расіі і краін Балтыі. Аляксандр Сасна збірае старыя паштоўкі з дзяцінства. Паводле яго слоў знайсці арыгінальныя паштоўкі можна знайсці ў розных цікавых месцах.

  Шукаю ў інтэрнеце, шукаю па гарышчах, па кнігах. Людзі часта выкідаюць альбомы, карэспандэнцыю. Я кажу ў такіх выпадках: не выкідай, я перагляну. І заўсёды нешта знаходжу і стаўлю на сайт.

Выстаўка паштовак Аляксандра Сасны ў Майстэрні фільму, гуку і старой фатаграіі ў Міхалове пачынаецца сёння а 17-ай.

 Лукаш Леанюк, Беларуская Радыё Рацыя, Беласток