У Міхалове прайшло Свята грыба



2343_4009Спаборніцтвы за званне„Уладара грыбоў”, конкурс на самую лепшую грыбную страву і выступы калектываў – усё гэта чакала гасцей 11-га Свята грыба ў гміне Міхалова. Кожны ахвотны мог паспрабаваць таксама розных грыбных страваў. Вялікую папулярнасць меў конкурс збірання грыбоў:

– Назбіраў поўны кошык грыбоў, самых розных. Найважнейшае тое, што быў у лесе, збіраў.

– Тут і жоўтыя грыбы, і польскі грыб, і баравікі, і рыжыкі. Я сама, як пахаджу па лесе, дык значна лепш сябе адчуваю.

– Грыб – цяжкі прадукт для страўніка. Але ў нас народ прызвычаены да таго, што грыб мусіць быць на Каляды на стале.

– Я люблю грыб да капусты ўкінуць, тады пах іншы, праўдзівы такі. Таму і збіраю грыбы.

Пераможца конкурсу cабраў 5 пяць кілаграмаў грыбоў у гадзіну. Свята грыба ў гміне Міхалова, якое прайшло ў Саколе, завершыў выступ беларускага калектыва сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sroki.net 

[manual_related_posts]