У Нараўцы адкрылася пасляпленэрная выстава



У галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы адкрылася выстава – вынік XVII Міжнароднага мастацкага пленэру ў Нараўцы. Па словах гайнаўскага мастака Віктара Кабаца, гэты пленэр ды мастацкія працы, якія з’явіліся падчас яго, – іншыя, чым папярэднія.

– Гэты пленэр даў магчымасць паказаць больш мастацкіх тэхнік, якія дапамагаюць стварыць вельмі хутка накід чагосьці цікавага. Гэта робіцца хутка, ён свежы, сапраўдны, не такі, як выпрацаваны алеем.

З’явілася ідэя, каб працягнуць працу ў такім выглядзе ды стварыць альбом пра Нараўчанскую гміну, дзе паасобныя цікавыя месцы гміны будуць паказаны не на фотаздымках, а менавіта такога кшталту мастацкімі працамі. У XVII Міжнародным мастацкім пленэры ў Нараўцы ўжо традыцыйна прымалі ўдзел і мастакі з Беларусі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара